SEO Improvements 100% B17 Table2

Crowdin SDK для Android і iOS праграм

Зрабіце свае праграмы шматмоўнымі лягчэй, проста прадстаўляя кантэкст перакладчыкам, каб актуалізаваць пераклады і ўжываць іх імгненна.

  • Даступнасць

    Калі ў вас менш чым 1М запытаў і 10ГБ інфармацыі для перадачы, вы можаце выкарыстоўваць SDK Crowdin бясплатна. Узровень вышэй, канешне, будзе аплачвацца ў залежнасці ад карыстання .

  • Высокая хуткасць

    Crowdin адпраўляе пераклады праз Amazon CloudFront. Карыстальнікі імгненна атрымліваюць пераклады з бліжэйшага сервера.

  • Бяспека

    Інфармацыя карыстальнікаў захоўваецца выключна на серверах Amazon і іх бяспецы нічога не пагражае.

Хутчэй рабіце якасныя пераклады праграм

Дасылайце новыя пераклады з Crowdin у вашу праграму «па паветры» без патрэбнасці ў дадатковым абнаўленні праз Google Play Store ці App Store. Crowdin SDK для Android і iOS мае два дадатковых кампаненты, якія вы можаце падключыць: папярэдні прагляд перакладаў у рэжыме рэальнага часу і зручнае запампоўванне здымкаў экрана з тэгамі.

Сетка дастаўкі змесціва «па паветры»

Карыстальнікі атрымліваюць апошнія пераклады непасрэдна з дыстрыбутыва вашага праекта Crowdin. Зэканомце шмат часу пры выпуску новых перакладаў. Не трэба чакаць іх публікацыі праз Google Play або App Store.

Дыяграма, якая ілюструе дастаўку «па паветры» (ОТА) перакладаў з выкарыстаннем Crowdin SDK.
Ілюстрацыя распрацоўшчыка, які праглядае пераклады мабільнай праграмы ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай Crowdin SDK.

Папярэдні прагляд у рэальным часе

Перакладчыкі могуць імгненна праглядаць зробленыя імі пераклады ў Crowdin у сваёй версіі праграмы. Спрасціце LQA (кантроль якасці мовы), каб ваша каманда магла праверыць перакладзенае змесціва ў адпаведнасці з кантэкстам.

Здымкі экрана

Уладальнікі праекта і менеджары могуць рабіць здымкі экрана непасрэдна ў версіі праграмы, дзе ўключаны гэты кампанент. Здымкі экрана будуць аўтаматычна з'яўляцца ў праекце з зафіксаванымі зыходнымі радкамі.

Як усталяваць і наладзіць SDK?

Android SDK

Даведайцеся, як пачаць працаваць з Crowdin SDK для лакалізацыі Android-праграмы.

Гл. дакументы

iOS SDK

Даведайцеся, як пачаць працаваць з Crowdin SDK для лакалізацыі iOS-праграмы.

Гл. дакументы

Паспрабуйце Crowdin сёння бясплатна

Далучайцеся да тысяч людзей, якія ўжо робяць свае прадукты шматмоўнымі

Crowdin Customers