Crowdin для прадпрыемстваў

Ваш бізнес глабальны і гнуткі

Crowdin Enterprise — гэта абсалютна новы прадукт, распрацаваны для кампаній і арганізацый. Атрымайце большы кантроль над лакалізацыяй дзякуючы бяспецы, наладцы і гнуткасці карпаратыўнага ўзроўню.

Калекцыя лагатыпаў ад кампаній Enterprise, якія выкарыстоўваюць Crowdin. Другая калекцыя лагатыпаў ад кампаній Enterprise, якія выкарыстоўваюць Crowdin.

Звязацца з аддзелам продажаў

Кошты для Crowdin Enterprise

Неабмежаваная колькасць праектаў, мэтавых моў, месцаў для перакладчыкаў і інтэграцый. Стварыце працоўныя працэсы, наладзьце і аўтаматызуйце кожны этап, каб упарадкаваць лакалізацыю так, як патрэбна вашай арганізацыі.

Паглядзець кошты

Інтэгруйце і дапасуйце ўвесь працэс лакалізацыі

Без турбот працуйце з вялікай колькасцю людзей і інструментамі. Падлучайце распрацоўшчыкаў, змесціва і іншыя інструменты, якія вы ўжо выкарыстоўваеце. Зрабіце лакалізацыю паралельным працэсам для хуткага разгортвання.

Яднайце розныя каманды і рабіце іх супрацоўніцтва настолькі блізкім або незалежным, наколькі патрэбна вашай арганізацыі.

Crowdin для прадпрыемстваў

Аўтаматызуйце лакалізацыю як вы гэта хочаце з нашым абароненым воблачным асяроддзем.

"We are long time users of Crowdin. They provide a flexible platform for streamlining localization projects with numerous integration options and automation capabilities. As we transition to their enterprise solution, Crowdin support never lets you down when a question arises. They are also great partners as we collaborate on enhancements and features. I can't say enough good things about Crowdin!"

Calendly
Уласныя працоўныя працэсы

Стварыць гнуткі працоўны працэс лакалізацыі

Аўтаматызуйце лакалізацыю ва ўсёй кампаніі з дапамогай наладжвальных працоўных працэсаў у Crowdin Enterprise. Аптымізуйце працу ўсіх каманд, уключна з распрацоўшчыкамі, менеджарамі па маркетынгу, прадукту і лакалізацыі.

Дадаць, перамясціць, прызначыць і змяніць крокі працоўнага працэс для больш эфектыўнай супрацы.

Абстрактны відарыс, які паказвае гнуткасць і адаптыўнасць платформы Crowdin Enterprise.
Дыяграма, якая паказвае дэталёвае кіраванне доступам і дазволамі карыстальніка ў Crowdin Enterprise.
Інструменты адміністратара

Атрымаць кантроль доступу

Наладзьце дэталізаваны доступ да файлаў, заданняў, моў, справаздач, удзельнікаў каманды і ўсяго астатняга. Ваша арганізацыя і ўсё ўнутры яе знаходзіцца ў бяспецы і пад вашым поўным кантролем.

Маштабаванасць

Дазвольце эфектыўнае супрацоўніцтва

Незалежна ад таго, ці складаецца ваша каманда са 100 ці са 100 000 чалавек, Crowdin Enterprise дазваляе ацаніць маштаб вашай каманды і аб'ём працы, калі вашы патрэбы змяняюцца.

Стварыце арганізацыю і рухайцеся наперад са сваёй камандай, фрылансерамі або супрацоўнічайце з некалькімі агенцтвамі перакладаў.

Ілюстрацыя, якая паказвае маштабаванасць Crowdin Enterprise для каманд, якія растуць.
Відарыс, які ілюструе магчымасці бяспекі Crowdin Enterprise, такія як SSO і дазволы.
Бяспека

Вашы даныя ў бяспецы

Мы сур'ёзна ставімся да пытанняў бяспекі. Кожны ўліковы запіс мае сваю ўласную зашыфраваную базу даных, якая размешчана на серверах AWS.

  • Сертыфікавана ISO/IEC 27001

  • Двухфактарная аўтэнтыфікацыя (2FA)

  • Белы спіс IP-адрасоў

  • Кантроль доступу

  • Дэталёвы кантроль доступу

  • Дазволы на аснове роляў

  • Карыстальніцкія метады аўтарызацыі

  • Інтэграцыя аднаразовага ўваходу (SSO)

  • Бяспечны хостынг

Тэхнічная адаптацыя

Crowdin Enterprise прапануе адаптацыю пры дапамозе каманды персанальных менеджараў. Атрымлівайце кругласутачную падтрымку ад нашай каманды.

Мы гатовы даць адказы і дапамагчы з усімі пытаннямі, пакуль вы азнаямліваецеся з лакалізацыяй ў Crowdin Enterprise.

Відарыс, які паказвае службу падтрымкі кліентаў і менеджара па поспеху для кліентаў Enterprise.

Аптымізуйце лакалізацыю з дапамогай Crowdin Enterprise

Crowdin Enterprise прадугледжвае бясплатны пробны перыяд. За гэты час вам даступны ўсе функцыі платформы, дапаможнік і кансультацыя нашых дасведчаных менеджараў.

Crowdin Customers
  • Неабмежаваная колькасць праектаў і іх груп

  • Адзіная працоўная прастора кампаніі

  • Працоўныя працэсы з высокім дапасаваннем

  • Карпаратыўная бяспека

  • Пашыраныя API 2.0

  • Некалькі інтэграцый

  • Дэталізаваныя дазволы карыстальніка

  • Пашыранае кіраванне рэсурсамі

  • Супрацоўніцтва паміж кліентам і агенцтвам перакладу

  • Кантроль доступу

  • Выстаўленне рахунку

  • Прыярытэтная падтрымка

  • Ролі доступу адміністратара