Запускайце свой прадукт на некалькіх мовах адразу пасля завяршэння распрацоўкі
Сінхранізацыя змесціва ў/з вашага рэпазіторыя
Зыходныя радкі запампоўваюцца аўтаматычна і ўвесь час абнаўляюцца для перакладчыкаў. Перакладзенае змесціва аўтаматычна адпраўляецца ў рэпазіторый у якасці запыту. Аўтаматызуйце абнаўленне змесціва з дапамогай інтэграцыі ў адзін націск.
Падключыце кросплатформенны Crowdin CLI непасрэдна з вашым рэпазіторыем кода або іншымі інструментамі (CI-сервер, GIT, SVN, Mercurial і многае іншае) і ніколі не працуйце з файламі лакалізацыі ўручную.
Фарматаў файлаў, з якімі вы можаце працаваць больш за 100
Crowdin падтрымлівае шырокі выбар фарматаў перакладу, уключаючы, але не абмяжоўваючыся, файлы для мабільных прылад, праграмнага забеспячэння, дакументаў, субцітраў і дадатковых матэрыялаў.
Калі зыходныя тэксты патрабуюць выпраўлення або дадавання новых радкоў перад пачаткам перакладу, вы можаце рэдагаваць зыходны тэкст непасрэдна ў Crowdin.
Больш няма кантэкстных праблем
Запампуйце здымкі экрана ў ваш праект
Здымкі экрана могуць адразу шмат што растлумачыць усім перакладчыкам. Кожны перакладчык пабачыць здымак і дакладнае месцазнаходжанне бягучага радка, які ён перакладае.
Падключыце свае дызайнерскія інструменты
Дайце перакладчыкам каштоўны кантэкст, адправіўшы дызайн і кантэкст з вашага дызайнерскага інструмента (Figma, Sketch, Adobe XD) у Crowdin.
Кантэкстны інструмент для прагляду перакладаў у рэальным часе
Гэта дазваляе перакладчыкам працаваць непасрэдна ў жывой праграме і імгненна бачыць свае пераклады ў адпаведным кантэксце.
Супрацоўнічайце з усімі сваімі камандамі ў адным месцы
Аб'ядноўвайце ваша змесціва, маркетынг, дызайн і каманду перакладу ў адной сумеснай прасторы
With Crowdin, localization delays release by zero time.
Patrice LamarqueChief Product Officer
Хочаце даведацца больш пра пераклад праграмнага забеспячэння?
Лакалізацыя праграм — гэта працэс адаптацыі праграмнага забеспячэння да пэўнай мовы, культуры і мясцовага рынку. Гэта ўключае ў сябе пераклад карыстальніцкага інтэрфейсу, дапаможных файлаў і іншай дакументацыі, а таксама адаптацыю праграмнага забеспячэння да мясцовых норм і правіл.
Лакалізацыя праграмнага забеспячэння важная, таму што яна дазваляе кампаніям пашырыць свой ахоп і выйсці на новыя рынкі, робячы сваё праграмнае забеспячэнне даступным для больш шырокай аўдыторыі. Гэта таксама можа палепшыць карыстальніцкае ўзаемадзеянне, зрабіўшы праграмнае забеспячэнне больш актуальным і прыдатным для выкарыстання не носьбітам мовы.
Каб забяспечыць якасць лакалізаванага праграмнага забеспячэння, важна выкарыстоўваць прафесійных перакладчыкаў і аглядальнікаў, якія з'яўляюцца носьбітамі мэтавай мовы і маюць досвед у гэтай галіне, выкарыстоўваць інструменты памяці перакладаў і сістэмы кіравання тэрміналогіяй для забеспячэння аднастайнасці і дакладнасці, праводзіць дбайнае тэставанне і адладку, каб вызначыць і выправіць любыя праблемы з лакалізаваным праграмным забеспячэннем, а таксама выкарыстоўваць зваротную сувязь ад карыстальнікаў для ідэнтыфікацыі і выпраўлення любых праблем, якія маглі быць не заўважаны падчас тэставання.
Для лакалізацыі праграмнага забеспячэння выкарыстоўваецца мноства інструментаў і тэхналогій, у тым ліку сістэмы кіравання перакладамі, памяць перакладаў(ПП), сістэмы кіравання тэрміналогіяй, праграмнае забеспячэнне для лакалізацыі і інтэграваныя асяроддзі распрацоўкі (IDE). Адным з інструментаў, спецыяльна распрацаваных для лакалізацыі праграмнага забеспячэння, з'яўляецца Crowdin.
Crowdin — гэта воблачная платформа кіравання перакладам, якая дапамагае арганізацыям перакладаць і лакалізаваць іх праграмнае забеспячэнне і іншае лічбавае змесціва. Яна прапануе магчымасці, такія як памяць перакладаў, менеджмент тэрміналогіі, кантроль якасці і інтэграцыя з шэрагам інструментаў і тэхналогій. Выкарыстоўваючы Crowdin, кампаніі могуць аптымізаваць свой працэс лакалізацыі і забяспечыць якасць свайго лакалізаванага праграмнага забеспячэння.
Мова
Crowdin перакладаецца валанцёрамі і некаторыя пераклады могуць быць незавершанымі. Вы можаце дапамагчы нам перакласці Crowdin на вашу мову, перакладаючы ці ацэньваючы існуючыя пераклады.