Кантэкстная лакалізацыя для вэб-праграм

Кантэкстная лакалізацыя Crowdin забяспечвае перавагу для вашых праграм. Перакладчыкі і карэктары могуць працаваць непасрэдна з праграмай і імгненна бачыць пераклады ў арыгінальным кантэксце.

Crowdin In-Context Editor 0
Best recipes from around the globe

Кантэкст перакладу = эфектыўная лакалізацыя

Забяспечце перакладчыкаў выдатным працоўным асяроддзем — і наўзамен вы атрымаеце эфектыўную лакалізацыю праграмы.

Здымак экрана, які паказвае кантэкстны пераклад сайта з выкарыстаннем інструмента Crowdin JIPT.
  • Больш няма праблем звязаных з кантэкстам

  • Пераклады завяршаюцца ў разы хутчэй

  • Падвысіць якасць лакалізаванага змесціва

Бачны ў рэжыме рэальнага часу

Кантэкстны пераклад Crowdin дазваляе змяняць усе радкі непасрэдна ў вэб-праграме. Перакладчыкі могуць непасрэдна бачыць якому месцу ў праграме належыць той ці іншы радок і як ён выглядае ў кантэксце.

How Crowdin In-context Works

Прыязны для перакладчыка

Перакладчык атрымлівае ўсе карысныя функцыі рэдактара: ПП, машынны пераклад, магчымасць ухвалення/галасавання, каментарыі і гласарый.

Лакалізацыя дынамічнага змесціва

Пераклады ў кантэксце даступныя для дынамічных дыялогаў і паведамленняў, якія з'яўляюцца падчас выканання. Націснуўшы на тэкст, фарматаваны ў сінтаксісе паведамлення ICU, перакладчыкі ўбачаць усе неабходныя звесткі для перакладу.

Злучана з вашым праектам

Кантэкстная лакалізацыя звязана з рэальным праектам, створаным у Crowdin. Ваша змесціва заўсёды актуальнае.

Лепшы інструмент для КЯ

Імгненны папярэдні прагляд перакладаў, карэкцыя або паляпшэнні. Лепшы спосаб праверыць дакладнасць і даўжыню перакладаў без зборкі праграмы і з магчымасцю непасрэдна выпраўляць праблемы.

Як наладзіць?

Без кадавання. Без проксі.
Незалежная тэхналогія.

Адзін радок фрагмента Javascript, дададзены на ваш сайт, — усё, што трэба, каб актываваць функцыю.

Вось карысны артыкул пра наладжванне кантэкстнага перакладу Crowdin для вашага распрацоўшчыка.

Паспрабуйце Crowdin сёння бясплатна

Далучайцеся да тысяч людзей, якія ўжо робяць свае прадукты шматмоўнымі

Crowdin Customers